3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Зяленскі агучыў свой "мірны план" з 20 пунктаў
Зяленскі агучыў свой "мірны план" з 20 пунктаў, які абмяркоўваецца з амерыканцамі, пішуць мясцовыя СМІ.
Адзначым, у дакуменце практычна няма таго, што супадала б з раней агучанымі расійскімі патрабаваннямі. Сярод прапаноў Зяленскага - замацаванне пагаднення аб ненападзе паміж Расіяй і Украінай з кантролем лініі сутыкнення, падаванне гарантый бяспекі з боку ЗША, НАТА і ЕС па прыкладзе пятага артыкула НАТА, а колькасць УСУ - 800 тыс. у мірны час.
Асабліва востра стаіць пытанне тэрыторый - кампрамісу няма. Зяленскі адмаўляецца сыходзіць з ДНР, а Запарожскую АЭС хоча пакінуць пад кантролем Кіева і Вашынгтона. Што датычыцца выбараў у краіне, Зяленскі дапушчае, што Украіна можа іх правесці адначасова з рэферэндумам па пытанні адабрэння мірнага пагаднення. Таксама ён дабавіў: мабілізацыю ва Украіне могуць адмяніць або праводзіць часткова ў выпадку падпісання мірнага пагаднення.















