3.71 BYN
2.91 BYN
3.40 BYN
Зяленскі гатовы правесці выбары пры ўмове, калі ЗША і Еўропа дапамогуць Кіеву з бяспекай
Ці то спалохаўся, ці то зноў спрабуе зацягнуць працэс. Пасля сустрэчы з заходнімі спонсарамі і заявы Трампа, што ён хацеў бы ўбачыць выбары ва Украіне, Зяленскі заявіў, што гатовы пайсці на гэты крок. Паводле яго словаў, выбары можна правесці на працягу 60-90 дзён пры ўмове, калі ЗША і Еўропа дапамогуць Кіеву з бяспекай.
Акрамя таго, Украіна плануе сёння накіраваць у ЗША абноўлены варыянт мірнага плана. Зяленскі адзначыў, што пагадненне можа складацца з трох частак. Першая - рамачная аснова з 20 пунктаў. Другая - гарантыі бяспекі, якія прапануюцца ў рамках "кааліцыі ахвочых". Трэцяя частка датычыцца аднаўлення краіны. Больш за тое, Зяленскі прызнаў, што ва Украіны зараз няма шанцаў ні ўвайсці ў НАТА, ні вярнуць Крым, і адзначыў гатоўнасць да энергетычнага перамір'я ў выпадку згоды Расіі.















