3.78 BYN
2.97 BYN
3.42 BYN
Пра надвор'е
Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі ў асноўным вызначала зона павышанага атмасферанага ціску, толькі на поўначы краіны адчувалася ўздеянне маларухомага франтальнага падзелу. На асобных участках дарог захоўваецца галалёдзіца.
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.
Некалькі народных прыкмет: паўднёвы ці паўднёва-заходні вецер - да пацяплення; уначы на небе няма аблокаў, ярка свецяць зоркі – чакаецца гарачае лета, але будзе шмат навальніц.