3.77 BYN
2.97 BYN
3.48 BYN
105 віцебскіх дэсантнікаў пераадолелі 105 км на лыжах
Віцебскія дэсантнікі арганізавалі лыжны пераход па памятных мясцінах паўночнага рэгіёна і прымеркавалі яго да знакавай даты - 105-годдзя Узброеных Сіл Беларусі. Фінальным пунктам стаў мемарыяльны комплекс "Адаменская горка" ў Лёзне. (Марына Раманоўская больш падрабязна ў відэа).
Пачатак тыдня на поўначы краіны выдаўся снежным, а значыць падарожжа абяцала быць цікавым. Першым пунктам, дзе спынілася калона гвардзейцаў, стаў аграгарадок Бабінічы - да брацкай магілы ўсклалі кветкі.
Перад стартам адмяралі кожны кіламетр. Маршрут атрымаўся складаным. На некаторыя ўчасткі гэтай зімой яшчэ не ступала нага чалавека. Але гэта ніколькі не палохае дэсантнікаў. Яны гатовыя да любых выпрабаванняў. У гэтым і сэнс лыжнага пераходу.
Перапынак для гарачага абеду і каб крыху адпачыць. Доўга любавацца зімовымі пейзажамі ля вогнішча не прыходзіцца. Калону лыжнікаў у форме чакаюць жыхары вёсак, праз якія праходзіць маршрут. Аграгарадок Вароны. Тут знаходзіцца адно з самых вялікіх брацкіх пахаванняў Віцебскага раёна. Ля мемарыяла адбыўся мітынг-рэквіем у память аб тых, хто знішчаў ворага.
Помнік усталявалі ў 1956 годзе. Яго ўзводзілі ўсёй вёскай. З цягам часу на тэрыторыі мемарыяла з'явіліся пліты з імёнамі загінуўшых. Асаблівае месца - подзвігу дваццаці сямі віцебскіх панфілаўцаў пад камандаваннем лейтынанта Бясхлебнага.
Сёння калона дэсантнікаў фінішавала ў Лёзне. Райцэнтр быў акупіраваны ў ліпені 1941-га. Фашысты не шкадавалі мірных жыхароў. Так, у верасні - кастрычніку 1943-га захопнікі спалілі больш за сто населеных пунктаў толькі ў Лёзненскім раёне. І пакуль па суседстве з нашай краінай разбураюць помнікі савецкім воінам, беларусы на выдатна ведаюць гісторыю і імёны сапраўдных герояў.
Удзельнікі пераходу яшчэ раз пацвердзілі: для эліты Узброеных сіл няма невыканальных задач.
Чытайце таксама
: