Калі раніца туманная, то да сур'ёзных халадоў яшчэ далёка - "Пра надвор’е"
Автор:Редакция news.by
12 кастрычніка магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад слабаўзбуранага да ўзбуранага.
Некалькі народных прыкмет: калі раніца туманная, то да сур'ёзных халадоў яшчэ далёка. Бляклы і мутны месяц - будзе дождж. Свежы ранішні вецер узмацняецца ў дзённы час, а пад вечар слабее - надвор'е будзе яснае.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была ў Горках у 1939 годзе - больш за 8 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 1995-м - у Івацэвічах тэрмометры паказалі 24 з паловай градусы цяпла.







