Смотреть онлайнПрограмма ТВ

"Мы за мір і стварэнне!" - у Брэсце прайшоў пікет ля польскага консульства

Вы паглядзіце, колькі машын, колькі фур, колькі прадуктаў, гэта ўсё псуецца. Вось чаму яны закрываюць межы, нас туды не пускаюць?! Мы ж беларусы, мы ж мірныя людзі! Лукашэнка адкрыў мяжу - людзі, прыязджайце, сустракайцеся. Нас туды не пускаюць.
Удзельнікі пікету дзеляцца меркаваннем наконт таго, што адбываецца
Мы хочам жыць у міры, мы хочам сябраваць з нашымі суседзямі. І таму вось гэта закрыццё меж парушае дружалюбныя нашы адносіны, наладжаныя гадамі. Гэта свайго роду эскалацыя, якая ні да чаго добрага не прывядзе. Гэта санкцыйная палітыка, накіраваная на простых людзей.
Удзельнікі пікету дзеляцца меркаваннем наконт таго, што адбываецца
У нас агульная гісторыя, у нас агульнае мінулае. Разам мы змагаліся калісьці з фашызмам. І яны павінны гэта памятаць. Але польскія ўлады чамусьці лічаць інакш. І пастаянна нагнятаюць трывожнае становішча ля нашых меж. Незаслужана!
Удзельнікі пікету дзеляцца меркаваннем наконт таго, што адбываецца