3.84 BYN
2.81 BYN
3.23 BYN
Пра надвор'е | 12.06.2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.13 чэрвня ў народным календары Ерамей. Амаль усюды ў Беларусі з надыходам гэтага прысвятка завяршалі сяўбу. Таму найбольш папулярным выслоўем на гэты дзень стала такое: прыйшоў Ерамей - больш не сей. А яшчэ прыкмячалі: калі пачуеш зязюлю, можна чакаць добрага надвор’я. Непагадзь у гэты дзень - да суровай зімы.















