3.67 BYN
3.08 BYN
3.50 BYN
Пра надвор'е
Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі вызначалi атмасферныя франты. Месцамi па краiне адзначалiся навальнiцы.
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.
4 чэрвеня ў народным календары Васіліск. Прысвятак называецца салаўіным днём. Казалі: "Ад Васіліска і салавей блізка”. І прыкмячалі: калі чаромха пачала квітнець у гэты дзень - да вельмі спякотнага і засушлівага лета. Дождж ідзе з высокіх хмар – зямля добра натоліцца вільгаццю".