3.66 BYN
3.08 BYN
3.50 BYN
Пра надвор'е - 6 ліпеня ў народным календары Агрыпіна
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца.
Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.
6 ліпеня ў народным календары Агрыпіна, памяць якой адзначаецца ў праваслаўным царкоўным календары. У гэты дзень пачыналi збiраць лекавыя зёлкi i карэннi. Таксама прыкмячалі: вясёлка пасля дажджу доўга трымаецца - да сырога надвор'я. Вечарам пры ясным небе зіхаціць бліскавіца - на наступны дзень будзе дождж.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 6 ліпеня: самая халодная ноч была ў Докшыцах у 1992 годзе - крыху больш за плюс 2 градусы, а самы цёплы дзень у 2015-м - у Пінску тэрмометры паказалі звыш 35 градусаў цяпла.