3.79 BYN
2.98 BYN
3.41 BYN
Пра надвор'е
Заўтра на тэрыторыі нашай краіны чакецца адпаведнае геамагнітнае становішча: ад пачатку сутак і да 3 гадзін узбуранае, потым прыкладна да 6 гадзін прагназуецца магнітная бура. Далей геамагнітны фон будзе знаходзіцца ў межах ад узбуранага да слабаўзбуранага.
15 сакавіка ў народным календары Хвядот. Прыкмячалі: калі на Хвядота завіруха або моцны вецер - доўга не будзе травы. Снег ідзе ўвесь дзень - пацяплее няхутка. Якое сёння надвор'е, такім і ліпень будзе.
Крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была ў Горках у 1942 годзе - 27 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 2014 - у Брагіне тэрмометры паказалі амаль 15 з паловай градусаў цяпла.