3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Пра надвор'е | 19.08.2021
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.
І некалькі народных прыкмет. Прыкмячалі: калі буслы рыхтуюцца адлятаць у вырай - восень чакаецца халодная; калі ранішні туман хутка знікае, то можна спадзявацца, што надвор'е яшчэ пабалуе нас цяплом.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 20 жніўня. Самая халодная ноч была ў Лынтупах у 2015 годзе - менш чым 1,5 градуса вышэй за нуль. А самы цёплы дзень у 1946-м - у Васілевічах тэрмометры паказалі плюс 38 градусаў.















