3.75 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
Пра надвор'е | 28.01.2021
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.
Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.
Некалькі народных прыкмет: уначы туман - да ўстойлівага малавоблачнага надвор'я. Калі ў гэты дзень завея - лета будзе дажджлівым. Паўночны вецер - чакай пахаладання і маразоў.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 29 студзеня: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Мар'інай Горцы ў 1912 годзе – 34,5 градуса марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Брэсце ў 2002-м – больш за 9 градусаў цяпла.















