3.70 BYN
2.98 BYN
3.49 BYN
Пра надвор'е | 07.05.2021
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.
Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.
8 мая ў народным календары два прысвяткі - Марк і каталіцкі Станіслаў. У народзе прыкмячалі, што пасля Марка ідуць толькі цёплыя дажджы. А па тым, якой убачыш вясёлку, вызначалі надвор’е: калі вясёлка высокая і стромкая - будзе добрае надвор’е, калі нізкая і спадзістая - чакай непагадзь.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была ў Вілейцы ў 1953 годзе - звыш 6 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у Магілёве ў 1967-м - амаль 29 з паловай градусаў са знакам плюс.