3.65 BYN
3.06 BYN
3.47 BYN
Пра надвор'е
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.
7 ліпеня ў народным календары Іван Летні. У праваслаўным календары адзначаецца нараджэнне Іаана Хрысціцеля. У гэты дзень прыкмячалі: моцная раса - на добры ўраджай агуркоў. На Івана ноч зорная - будзе шмат грыбоў. На Іванаў дзень дождж пайшоў - яшчэ пяць дзён ісці будзе.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была зафіксавана ў Полацку ў 1958 годзе - менш за 4 градусы цяпла, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў 1999-м у Жыткавічах - плюс 35,5 градуса.