3.76 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
Пра надвор'е | 23.01.2021
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.
24 студзеня ў народным календары Аксіння. А таксама прысвятак Фядос. Прыкмячалі: калі звычайная адліга на Фядоса - будзе працяглая, доўгая вясна, а калі сцюжа - чакаецца цяжкая і позняя сяўба хлябоў. Лічылася, што надвор’е ў гэты дзень падобнае на тое, што будзе ў лістападзе.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 24 студзеня: самая халодная ноч была ў Віцебску ў 1967 годзе - амаль 34 градусы марозу, а самы цёплы дзень у 2002-м - у Лельчыцах тэрмометры паказалі амаль 9 градусаў цяпла.















