3.73 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
Пра надвор'е
Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі ў асноўным вызначала няўстойлівая халодная паветраная маса з поўдня Еўропы. У дзённыя гадзіны месцамі па краіне парывы ветру дасягалі 15-18 метраў за секунду.
Заўтра на тэрыторыі нашай краіны чакаецца адпаведнае геамагнітнае становішча: уначы і да 9 гадзін раніцы - слабаўзбуранае, далей прыкладна да 12 гадзін прагназуецца невялікая магнітная бура, з 12 да 18 гадзін геамагнітны фон будзе ўзбураным, а пасля 18 гадзін - слабаўзбураным.
25 красавіка ў народным календары прысвятак Марк. Прыкмячалi: калі асіна ў завушніцах, то будзе ўраджай на авёс. Моцнае зіхаценне зорак на досвітку прадвяшчае дождж праз два-тры дні.