3.76 BYN
3.00 BYN
3.39 BYN
Пра надвор'е
Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі па паўднёва-ўсходняй палове краіны вызначалі атмасферныя франты, там месцамі адзначаліся навальніцы. На астатняй тэрыторыі захоўвалася ўздзеянне зоны павышанага атмасфернага ціску. У асобных раёнах Гомельскай вобласці прайшлі моцныя дажджы.
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.
Геамагнітны фон на працягу сутак будзе знаходзіцца ў межах ад узбуранага да слабаўзбуранага.
І некалькі народных прыкмет: моцны вецер - верасень будзе дажджлівым; сава крычыць усю ноч - надвор'е зменіцца; калі дзень гарачы - зіма будзе халоднай.