3.66 BYN
3.05 BYN
3.48 BYN
Пра надвор'е - 28 мая ў народным календары Пахом
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.
28 мая ў народным календары Пахом. Згодна з народнымі назіраннямі, сонейка з гэтага дня пачынае мацней праграваць паветра і зямлю. Казалі: прыйшоў Пахом - запахла цяплом. І прыкмячалі: на Пахома цёпла - усё лета будзе цёпла.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Бярэзінскім запаведніку ў 1987 годзе - звыш 1,5 градуса марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Пінску ў 1892-м - амаль 33 градусы цяпла.