3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
Пра надвор'е | 30.10.2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.
31 кастрычніка ў народным календары Лука. На Палессі па гэтым прысвятку арыентаваліся ў тэрмінах сяўбы. І некалькі народных прыкмет: Месяц блішчыць ярка, нібы серабрысты шчыт - будзе дождж. Дровы ў печы гараць моцна, полымя накіроўваецца ў трубу - да буры.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Езярышчы ў 1966 годзе - амаль 20 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 2000-м у Пінску - тэрмометры паказалі больш за 20 градусаў цяпла.















