3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
Пра надвор'е - 10 ліпеня ў народным календары Самсон
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.
10 ліпеня ў народным календары Самсон. Іншыя назвы - Сямён, Самсон Сенагной. Гэты дзень чакалі з апаскай, бо існавалі прыкметы: на Самсона дождж - сем тыдняў то ж; на Самсона дождж - да бабінага лета мокра будзе.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 10 ліпеня: самая халодная ноч была ў Бярэзiнскiм запаведнiку ў 1992 годзе - менш за 5 градусаў цяпла, а самы цёплы дзень у 2006 - у Брэсце тэрмометры паказалі амаль 34 градусы цяпла.