3.65 BYN
3.06 BYN
3.47 BYN
Пра надвор’е
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.
14 мая ў народным календары два прысвяткі - Макарэй і Ярома. Прыкмячалі, калі на Ярому непагадзь, то суровая і галодная надарыцца зіма. Калі ў гэты дзень будзе добрае надвор’е, то будзе яно добрым і падчас уборкі збожжа.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Мінску ў далёкім 1900 годзе - 5 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Васілевічах у 1996 - больш за 31 градус цяпла.