3.72 BYN
2.90 BYN
3.40 BYN
Пра надвор'е | 20.04.2023
21 красавiка магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад слабаўзбуранага да ўзбуранага.
У народным календары будзе Радзівонаў дзень. Існавала на гэты дзень старадаўняя прыкмета, нібы сонейка з месяцам сустракаюцца пасля доўгага зімовага расставання. А сустрэча гэтая можа быць добрай ці не вельмі. Калі сустрэча добрая, сонейка застанецца ясным, а ўвесь дзень - светлым, лета чакаецца добрым. Калі ж пасля сустрэчы дзень будзе пахмурным, з туманамі - чакай лета халоднае і дажджлівае.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была на станцыі Акцябр у 2017 годзе - амаль 7 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 1950-м: у Жыткавічах тэрмометры паказалі больш за 28 градусаў цяпла.















