3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Пра надвор'е - 24 верасня ў народным календары Тадора
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца.
Геамагнітны фон слабаўзбураны.
24 верасня ў народным календары Тадора. Казалі: на Тадору ўсякае лета канчаецца і не кожнае лета да Тадоры дацягне. І прыкмячалі: пчолы не жадаюць супакойвацца, лётаюць па імшаніку - да зацяжной восені і позняй зімы. Калі лістапад пачаўся позна, суровая і доўгая зіма чакаецца.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Брагіне ў 2019 годзе - амаль 6,5 градуса марозу, а самы цёплы дзень у 2015-м - у Гомелі тэрмометры паказалі больш за 29 градусаў вышэй за нуль.















