3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Пра надвор'е. 29 жніўня ў народным календары Трэці Спас
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.
Геамагнітны фон слабаўзбураны.
29 жніўня ў народным календары Трэці Спас. Ёсць і іншыя назвы: Малы Спас, Хлебны Спас, Арэхавы Спас. Адзначаецца канец жніва - "Дажынкі". Асвячалі арэхі, адсюль паходзіць назва Арэхавы Спас. Заўважалі, што вялікі ўраджай арэхаў абяцаў на наступны год добры ўраджай жыта. Калі на Трэці Спас вада спакойная, то восень будзе ціхая, а зіма пройдзе без завей.
Цікавая інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Гродне ў 1966 годзе - 0,6 градуса марозу, а самы цёплы дзень таксама ў Гродне ў 1992 - тэрмометры паказалі больш за 36 цяпла.















