3.77 BYN
2.98 BYN
3.44 BYN
Пра надвор'е - 30 сакавіка ў народным календары Аляксей Цёплы
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.
30 сакавіка ў народным календары Аляксей Цёплы. У гэты дзень прынята было сачыць за шырынёй ручаёў. Лічылася, чым шырэйшымі будуць ручаі, тым мацней разальецца вада пры разводдзi. А яшчэ прыкмячалі: ранняе з'яўленне кветак падбелу на праталінах і пагорках - да цяпла ў красавіку.
Цікавая інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была ў Полацку ў 1952 годзе - амаль 24 градусы марозу, а самы цёплы дзень у 1968 - у Брэсце тэрмометры паказалі больш за 22 з паловай цяпла.