3.77 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
"Пра надвор’е" - 6 снежня ў народным календары Мартыхваны
Сёння, 5 снежня, надвор'е на тэрыторыі Беларусі вызначала перыферыя антыцыклону і вільготная няўстойлівая паветраная масса. Удзень адзначаўся парывісты вецер. Месцамі (пераважна па захадзе краіны) прайшой кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог захоўваецца галалёдзіца.
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад слабаўзбуранага да спакойнага.
6 снежня ў народным календары Мартыхваны. Прыкмячалі: устойлівы паўднёва-ўсходні ці паўночна-ўсходні вецер - да зацяжнога пахмурнага і снежнага надвор'я, без вялікіх маразоў. Уначы месяц нібы пачырванеў - чакай на наступны дзень снегу і ўзмацнення ветру.