Пра надвор’е: геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага | 22.10.2022
Автор:Редакция news.by
23 кастрычніка магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.
Заўтра ў некаторых усходніх раёнах Беларусі адзначаецца Яўлампій і Яўлампія. Прыкмячалі: калі на Лампею рогі месяца глядзяць на поўнач - хутка пачнецца зіма і снег ляжа на сухую зямлю. Калі ж рогі на поўдзень глядзяць - хуткай зімы не чакай.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: 23 кастрычніка самая нізкая начная тэмпература паветра была на станцыі Палескай у 1988 годзе - амаль 12 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Лельчыцах у 1989-м - больш за 22,5 градуса цяпла.







