Пра надвор’е: геамагнітны фон у межах ад узбуранага да слабаўзбуранага
Заўтра на тэрыторыі нашай краіны чакаецца адпаведнае геамагнітнае становішча - ад пачатку сутак і прыкладна да 12 гадзіны прагназуецца магнітная бура, далей геамагнітны фон будзе знаходзіцца ў межах ад узбуранага да слабаўзбуранага.
У народным календары 4 кастрычніка Кандрат. Прыкмячалі, надвор’е, якое стаіць у гэты дзень, пратрымаецца без перамен яшчэ чатыры дні. Калі холад узмацняецца, дык з добрым надвор’ем трэба развітацца на доўгі час. І яшчэ казалі, калі ў гэты дзень ясна ды моцны паўночна-ўсходні вецер дзьме, зіма вельмі халоднай будзе.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была на станцыі Палеская ў 1982 годзе - звыш 6 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 1999 - у Касцюковічах тэрмометры паказалі больш за 27 з паловай градусаў цяпла.







