3.74 BYN
2.91 BYN
3.39 BYN
Пра надвор'е: 12 лістапада прагназуецца магнітная бура
Заўтра на тэрыторыі нашай краіны прагназуецца магнітная бура. Будзьце, калі ласка, уважлівыя да свайго самаадчування.
12 лістапада - Артошка. З гэтага дня сялянскія жанчыны заўсёды пачыналі займацца прадзеннем. Яшчэ гэты дзень лічыцца святам сініц і мае назву Сінічкін дзень. Першае масавае з'яўленне сініц каля хат - прыкмета надыходзячых вялікіх халадоў.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Бабруйску ў 1993 годзе - амаль 18,5градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 1944-м - у Васілевічах тэрмометры паказалі больш за 15 градусаў вышэй за нуль.















