3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
21 сакавіка горад Паставы стане цэнтрам музычнага жыцця краіны
21 сакавіка горад Паставы стане цэнтрам музычнага жыцця краіны. Тут пройдуць фіналы адборачных тураў удзельнікаў XXIV Міжнароднага дзіцячага конкурсу “Віцебск-2026” і XXXV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2026”. Сачыць за выступленнямі канкурсантаў змогуць і тэлегледачы. «Беларусь 3» пакажа трансляцыі абодвух канцэртаў.
Трансляцыя з горада Паставы Віцебскай вобласці пачнецца на тэлеканале “Беларусь 3” у 12:00. Першымі за права выступіць на галоўнай сцэне Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску – 2026” будуць змагацца дзеці. У 17:00 творчае спаборніцтва, якое пройдзе з удзелам папулярных артыстаў эстрады, працягнуць дарослыя.
Нагадаем, у заключны тур нацыянальнага адбору выйшлі 20 выканаўцаў - 10 дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў і столькі ж маладых вакалістаў ва ўзросце ад 18 да 31 года. Усе яны паспяхова прайшлі папярэднія адборы.















