3.61 BYN
3.18 BYN
3.33 BYN
Беларусь 24
Міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24" кругласутачна вяшчае ў краінах блізкага і далёкага замежжа на беларускай і рускай мовах. Інфармацыя на англійскай і польскай мовах даступна ў фармаце бягучага радка. Зона пакрыцця канала ўключае звыш 100 краін з ахопам глядацкай аўдыторыі больш за 200 млн чалавек.
Тэлеканал даступны ў сетках кабельных і мабільных аператараў, інтэрнэт-правайдараў і тэлекамунікацыйных кампаніях ва ўсіх сегментах вяшчання - спадарожнікавае ТБ, IPTV, анлайн-кінатэатры і відэасэрвісы, анлайн-трансляцыя на сайце www.belarus24.by.
Галоўная наша місія - даваць аб'ектыўную і праўдзівую інфармацыю аб падзеях у Беларусі, асаблівасцях нашай унутранай і знешняй палітыкі.
Штогод каманда "Беларусь 24" стварае каля 2 тыс. інфармацыйных аглядаў і навінавых дайджэстаў і больш за 260 праектаў, а таксама прапануе замежнай аўдыторыі самыя рэйтынгавыя інфармацыйна-аналітычныя праекты, інтэрв'ю, ток-шоу, пазнавальныя, публіцыстычныя і забаўныя праграмы.
АДРАС
г. Мiнск, вул. Макаёнка, 9
ТЭЛЕФОН
+375 17 389 63 04
E-MAIL
belarus24@tvr.by
САЙТ
www.belarus24.by