3.77 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
"Беларусь 3" далучаецца да святкавання 900-годдзя Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра

Сёлета Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр адзначае 900-годдзе з моманту заснавання. З нагоды памятнай даты тэлеканал "Беларусь 3" пакажа тэматычнае дакументальнае кіно і прамую трансляцыю святочнага набажэнства з Полацка.
З 3 па 6 чэрвеня ў 20:05 у эфіры "Беларусь 3" будзе выходзіць 4-серыйны дакументальны фільм вытворчасці Белтэлерадыёкампаніі "Еўфрасіння Полацкая. Святая заступніца Беларусі" (2025).
5 чэрвеня, у Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай, у 9:45 тэлеканал пакажа прамую трансляцыю боскай літургіі з Крыжаўзвіжанскага сабора Полацкага манастыра. Узначаліць святочнае богаслужэнне мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Адразу пасля трансляцыі ўвазе гледачоў прапануецца дакументальная стужка "Сёстры" (2024), якая нагадае гісторыю Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра, распавядзе пра жыццё і подзвігі яго заснавальніцы - Еўфрасінні Полацкай, а таксама пазнаёміць з сучасным укладам жыцця ў манастыры.