3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
У Пастаўскім раёне адбыліся сустрэчы з Навумам Гальпяровічам

Сустрэчы адбыліся ў аграгарадках Дунілавічы і Навасёлкі Пастаўскага раёна. Удзельнікі актыўна вялі размову пра праграмы радыё "Культура", такія як "Адным штрыхом", "Нам засталася спадчына" і "Дыялогі пра культуру". Асаблівую цікавасць выклікаў аўтарскі праект Навума Гальпяровіча "Суразмоўцы", які выходзіць на тэлеканале "Беларусь 3". Аўдыторыя не толькі з задавальненнем слухала, але і ўдзельнічала ў творчым працэсе - прысутныя выказвалі прапановы аб будучых героях праграмы, называючы імёны цікавых асоб, якіх варта запрашаць у эфір.
Адным з самых цёплых момантаў сустрэчы стала выступленне настаўніцы Навасёлкаўскай школы Таццяны Сарокі. Яна распавяла пра сваю маці – выдатнага народнага майстра, чые работы вядомы далёка за межамі Беларусі. Дзякуючы гэтай гісторыі Навум Гальпяровіч запрасіў Таццяну Сароку стаць чарговым героем праграмы "Суразмоўцы". У эфіры яна паабяцала распавесці не толькі пра спадчыну сваёй маці, але і пра тое, як у родным краі шануюць традыцыі народнай культуры і беларускай літаратуры.















