3.72 BYN
2.99 BYN
3.48 BYN
22-гадовы жыхар Мар'інай Горкі не справіўся з кіраваннем
Аварыя ў Пухавіцкім раёне ў вёсцы Уладзіміраўка. 22-гадовы жыхар Мар'інай Горкі, які рухаўся на аўтамабілі "Рэно Лагуна" па вуліцы Цэнтральнай у напрамку аўтадарогі Р-59, няправільна выбраў хуткасць і не справіўся з кіраваннем. Ён выехаў на левую абочыну, наехаў на агароджу, а потым і на гараж жылога дома. У выніку аварыі адзін пасажыр загінуў на месцы, вадзіцель і яшчэ двое пасажыраў з траўмамі рознай цяжкасці шпіталізаваныя. Вядома, што кіроўца не меў вадзіцельскага пасведчання і ніколі яго і не атрымліваў. Падрабязнасці высвятляюцца.