3.71 BYN
2.97 BYN
3.43 BYN
Аварыя на скрыжыванні вуліц Галадзеда і Убарэвіча ў Мінску
Не саступіў дарогу. Аварыя на скрыжыванні вуліц Галадзеда і Убарэвіча ў Мінску. Вадзіцель Lada сутыкнуўся з Fiat, перакуліўся і наехаў на Chrysler, які спыніўся, каб прапусціць машыны, што рухаліся па галоўнай дарозе. На месцы аварыі вадзіцелю Lada аказана меддапамога, ад шпіталізацыі ён адмовіўся. А вось вадзіцель Fiat і пасажыры Chrysler - двухгадовы хлопчык і двухмесячная дзяўчынка - дастаўлены ў бальніцу для агляду. Дзеці ў момант сутыкнення знаходзіліся ва ўтрымліваючых прыстасаваннях.