3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Аварыя на трасе Мінск - Гродна
Сур'ёзная аварыя адбылася сёння раніцай у Валожынскім раёне. Паведамляецца, што маршрутка, якая накіроўвалася з Ліды ў Мінск, урэзалася ў спадарожны МАЗ. У выніку ДТЗ пацярпелі 7 пасажыраў мікрааўтобуса, яны шпіталяваныя. Паводле папярэдняй версіі, вадзіцель маршруткі заснуў за рулём. На месцы аварыі працуюць ДАІ, МНС і следчыя.















