3.64 BYN
3.04 BYN
3.58 BYN
Аварыя ў ранішні час пік даставіла нямала праблем сталічнаму трафіку
Вялізны затор утварыўся ў напрамку з цэнтра ў раёне станцыі метро "Маскоўская". На скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Макаёнка сутыкнуліся два легкавыя аўто. Па словах відавочцаў, Toyota паварочвала налева на праспект і сутыкнулася з BMW, якая спрабавала праскочыць на чырвоны сігнал. У выніку аўтамабіль Toyota ледзь не выкінула на тратуар. Папярэдне абышлося без сур'ёзных траўм для вадзіцеляў абедзвюх машын.