3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Аўтаматычная пажарная сігналізацыя дапамагла пазбегнуць буйнога пажару ў Слуцку
Ратавальнікам паступіла паведамленне аб задымленні ў інтэрнаце - загаранне было ў пакоі на другім паверсе. З пяціпавярховага будынка эвакуіраваны 64 чалавекі, з іх 33 - дзеці, некаторыя - з выкарыстаннем ратавальных масак. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца. За апошнія тры гады на тэрыторыі Мінскай вобласці сістэмамі пажарнай аўтаматыкі было абсталявана больш за 100 інтэрнатаў.















