3.61 BYN
3.18 BYN
3.33 BYN
Аўто перакулілася ў Мінску ў выніку ДТЗ
Падчас дарожна-транспартнага здарэння ў беларускай сталіцы перакулілася аўто. Раніцай 3 верасня на вуліцы Казінца 28-гадовы вадзіцель не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд на чатыры прыпаркаваныя машыны. Ад удару транспартны сродак перакуліўся. Вадзіцеля шпіталізавалі. Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае пра неабходнасць быць максімальна асцярожнымі падчас руху, пільнымі, не перавышаць хуткасць і не рабіць рэзкіх манеўраў.
Не саступіў дарогу аўто і справакаваў ДТЗ
Невыкананне правілаў дарожнага руху стала прычынай яшчэ адной аварыі ў горадзе. Вадзіцель аўтамабіля "Кіа" на скрыжаванні вуліцы Інжынернай і завулка Прамысловага не саступіў дарогу "шкодзе", што рухалася па галоўнай дарозе. У выніку здарылася сутыкненне. Абедзве машыны адкінула ў прыпаркаваны "фальксваген". Вадзіцеля "шкоды" даставілі ва ўстанову аховы здароўя для абследавання медыкамі.