3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
З пачатку года ў Беларусі зафіксавана больш за 300 лясных пажараў
Захоўваецца павышаны узровень пажарнай небяспекі. З улікам засушлівага надвор’я ў Мінскай вобласці ўведзена забарона на наведванне лясоў у Дзяржынскім, Стаўбцоўскім, Салігорскім і Мінскім раёнах. Асноўная прычына - выпальванне сухой расліннасці ў вёсках побач з ляснымі масівамі. За мінулыя суткі ратавальнікі цэнтральнага рэгіёна 44 разы выязджалі на месцы ўзгарання травы, а таксама ліквідавалі 6 лясных пажараў.
Усяго з пачатку года па ўсёй краіне зафіксавана больш за 300 лясных пажараў.















