3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Чатыры аўто сутыкнуліся на МКАД
Аварыя на МКАД. Чатыры машыны сутыкнуліся на 37 кіламетры ўнутранага кальца. Аўто рухаліся ў крайняй левай паласе адзін за адным у спадарожным напрамку. Вадзіцель Nissan стаў зніжаць хуткасць, улічваючы інтэнсіўнасць руху. Але з-за невыканання дыстанцыі па ланцужку ўсе сутыкнуліся. Ад удару аўтамабіль BMW перакуліўся на левы бок. А пасажыра Peugeot шпіталізавалі.















