3.69 BYN
2.99 BYN
3.42 BYN
Надзвычайнае здарэнне ў Салігорску
У Мінску - сібірскі мароз. Уначы на вуліцах было мінус 25. Аднак наперадзе яшчэ дзве цяжкія ночы. Сёння будзе да 26 марозу, а з нядзелі на панядзелак тэмпература панізіцца і зусім да 29.
Нізкія тэмпературы прывялі да аварыі на цеплатрасе ў Салігорску
Паведамленне аб прарыве камунікацый па вуліцы Ленінскага камсамола 30 паступіла ў мясцовую службу ЖКГ у гадзіну ночы. У выніку без цяпла і гарачай вады засталіся 92 шматкватэрныя жылыя дамы, 5 дзіцячых садоў, школа і 2 магазіны. Брыгады аварыйнай службы аператыўна ліквідуюць наступствы здарэння, працы вядуцца без перапынку, на гэту хвіліну не падключанымі да цяпла застаюцца 20 жылых дамоў. Як паведамілі нам у Салігорскам ЖКГ, у найбліжэйшую гадзіну наступства прарыву будуць цалкам ліквідаваныя.