3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
Два чалавекі загінулі на пажары ў Барысаўскім раёне
Гарэў дом у вёсцы Навасёлкі. Ахварамі агню сталі 90-гадовая жанчына і яе 65-гадовы сын. Полымя ахапіла не толькі драўляную хату, а і гаспадарчыя пабудовы. Для высвятлення прычыны здарэння прызначана пажарна-тэхнічная экспертыза. Магчыма, узгаранне справакавала няспраўнасць пячнога ацяплення.