3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Два чалавекі загінулі ў аварыі ў Стаўбцоўскім раёне
Папярэдне высветлена, што 37-гадовы вадзіцель "рэно" не справіўся з кіраваннем, машыну занесла, пасля яна перакулілася. У выніку здарэння 26-гадовы пасажыр і 14-гадовы сын вадзіцеля атрымалі траўмы. А сам вадзіцель і яго пяцігадовы сын ад атрыманых траўм загінулі. Вядома, што ніхто на момант аварыі не быў прышпілены рамянём бяспекі, а хлопчык, які загінуў, знаходзіўся без аўтакрэсла, хоць яно было ў багажніку. Прычыны трагедыі высвятляюцца.