3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Два пешаходы трапілі пад колы аўтамабіляў у Мінску
Два пешаходы апынуліся пад коламі аўтамабіляў. Першая аварыя здарылася сёння ў Фрунзенскім раёне Мінска на вуліцы Бурдзейнага. Аўтамабіль наехаў на жанчыну, якая перасякала дарогу па рэгулюемым пешаходным пераходзе на зялёны. Пацярпелая шпіталізавана.
А на вуліцы Сурганава пад колы аўто трапіў мужчына, які пераходзіў дарогу ў неналежным месцы. Пацярпелага з рознымі траўмамі шпіталізавалі.















