3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Колькасць загінуўшых у выніку ДТЗ пад Калугай узрасла да пяці
Узрасла колькасць ахвяр ДТЗ пад Калугай. Паводле апошніх звестак, загінулі пяцёра беларусаў, пацярпелі 10 грамадзян нашай краіны. Трое з іх у бальніцы. Двое атрымалі дапамогу амбулаторна. Нагадаем, аварыя адбылася ўчора. Паводле інфармацыі МУС, мікрааўтобус "мерседэс" пры развароце сутыкнуўся з фурай, якая ехала ў спадарожным кірунку, і з'ехаў у кювет. Пасольства нашай краіны працягвае сачыць за новай інфармацыяй.