3.70 BYN
3.01 BYN
3.52 BYN
Міліцыя затрымала мінскага падпальшчыка
Беспрацоўны 38-гадовы мужчына падпаліў тры машыны ў купальскую ноч. Яго матывы пакуль невядомыя. Пры аглядзе месца здарэння былі знойдзеныя раскінутыя курыныя тушкі, свіныя вушы і языкі, а таксама купюры наміналам пяць долараў і дзве бляшанкі чырвонай фарбы. Пад кожным спаленым аўто выяўленыя каністры з гаручай вадкасцю. Яшчэ адна каністра - пад цэлым аўтамабілем, але яна не загарэлася. Следчы камітэт завёў крымінальную справу. Мужчына раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.