3.69 BYN
2.99 BYN
3.42 BYN
На МКАД перакулілася фура
Не ўлічыў умовы надвор'я і стан дарожнага пакрыцця. Сёння на МКАД перакулілася фура. Паводле папярэдняй інфармацыі супрацоўнікаў ДАІ, машына рухалася з боку вуліцы Байкальскай у напрамку Маладзёжнай. Вадзіцель не справіўся з кіраваннем, у выніку транспартны сродак перакуліўся. Каб прадухіліць узгаранне, на месцы здарэння спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Вадзіцеля з траўмамі шпіталізавалі. Акалічнасці здарэння высвятляюцца.