3.73 BYN
2.95 BYN
3.44 BYN
На пажары ў сталіцы выратавалі мужчыну
Мужчына выратаваны на пажары ў Мінску. У шматпавярховым доме па вуліцы Андрэеўскай сёння падчас дэмантажу вадаправодных труб загарэўся ўцяпляльнік. На тэхнічным паверсе там працаваў мантажнік - яго знайшлі ратавальнікі і вывелі на свежае паветра. З папярэднім дыягназам "атручанне прадуктамі гарэння" мужчыну шпіталізавалі. Пажар ліквідавалі - эвакуацыя жыхароў не спатрэбілася.