3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
На вуліцы Гарэцкага ў Мінску прарвала трубу
Фантан з-пад зямлі. Незапланаваныя водныя працэдуры атрымалі сёння аўто на вуліцы Гарэцкага. Там прарвала трубу. Адказныя службы тэрмінова праводзяць рамонтныя работы на ўчастку. Вадзіцелям і пешаходам рэкамендуюць быць асцярожнымі. Такі інцыдэнт на вуліцы Гарэцкага здарыўся ўжо другі раз. Першы выпадак, калі прарвала трубу з гарачай вадой, адбыўся 7 ліпеня. Тады аварыю таксама аператыўна ліквідавалі.